Кітай прыняў рашэнне аб павелічэнні аб'ёму імпарту афрыканскіх тавараў
  2018-09-03 18:36:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін паведаміў, што Кітай прыняў рашэнне аб павелічэнні аб'ёму імпарту афрыканскіх тавараў, асабліва катэгорый, не звязаных з прыроднымі рэсурсамі. Паводле яго слоў, Кітай падтрымлівае ўдзел афрыканскіх дзяржаў у Кітайскім міжнародным імпартным кірмашы. Кітай мае намер вызваліць найменш развітыя краіны Афрыкі ад аплаты ўзносаў за ўдзел. Сі Цзіньпін канстатаваў, што Кітай рэалізуе 50 праектаў у Афрыцы, накіраваных на рэалізацыю свабоднага гандлю; Кітай таксама выступае за стварэнне зоны свабоднага гандлю на Афрыканскім кантыненце. У сувязі з гэтым, Кітай гатовы і далей весці перамовы з краінамі Афрыкі па пытанні ажыццяўлення прынцыпаў свабоднага гандлю, акрамя таго, Кітай гатовы стымуляваць супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі ў сферы электроннай камерцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040