Кітай і Афрыка: 50 праектаў дапамогі «зялёнаму» развіццю і экалагічнай ахове
  2018-09-03 18:45:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 верасня старшыня КНР Сі Цзіньпін на адкрыцці Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва паведаміў, што на працягу трох гадоў і ў доўгатэрміновай перспектыве Кітай акажа падтрымку афрыканскім краінам у рэалізацыі 50 праектаў, накіраваных на "зялёнае" развіццё і ахову навакольнага асяроддзя. Акцэнты ў гэтых праектах будуць зроблены на прасоўванне абменаў і супрацоўніцтва ў такіх сферах, як выпрацоўка контрзахадаў рэагавання на кліматычныя змены, супрацоўніцтва ў сферы асваення марскіх рэсурсаў, барацьба з апустыньваннем, абарона дзікай прыроды; садзейнічанне стварэнню цэнтра экалагічнага супрацоўніцтва Кітая і афрыканскіх краін; запуск сумеснай экалагічнай праграмы, а таксама ў адміністрацыйнай сферы, прафілактыцы і супрацьдзеянні забруджвання, развіццю «зялёнай» эканомікі і інш. Кітай таксама акажа дапамогу афрыканскім краінам у асваенні рэсурсаў бамбуку, разгорне супрацоўніцтва ў распаўсюджванні экалагічнай свядомасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040