Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Кеніі У.Кеніятай
  2018-09-05 09:12:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў сустрэўся з прэзідэнтам Кеніі Ухуру Кеніятай.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што за мінулыя 5 гадоў ён тройчы сустракаўся з прэзідэнтам У. Кеніятай, двойчы сумесна з ім павышаў статус адносін Кітая і Кеніі. Адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства Кітая і Кеніі хутка развіваюцца, супрацоўніцтва ва ўсіх сферах ідзе ў першых шэрагах кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Кітай мае намер сумесна з кенійскім бокам умацоўваць міжпартыйны абмен і абмен вопытам дзяржаўнага кіравання, пашыраць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, інфраструктурнае будаўніцтва, медыцына, ахова здароўя і вытворчыя магутнасці, узмацняць абмен у гуманітарнай сферы і на мясцовым узроўні, каб садзейнічаць рэалізацыі кенійскім бокам "чатырох вялікіх мэтаў развіцця". Кітайскі бок вітае ўдзел кенійскага боку ў супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", віншуе кенійскі бок з паспяховым далучэннем да Азіяцкага банку інфраструктурных інвестыцый (АБІІ), мае намер падтрымліваць стварэнне кенійскім бокам чыгуначнага эканамічнага пояса і індустрыяльных паркаў.

У. Кеніята выказаў віншаванні ў сувязі з поўным поспехам пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, на якім быў спланаваны курс для наступнага этапу развіцця Форуму, што акажа садзейнічанне сумеснаму росквіту Афрыкі і Кітая. Ён таксама падзякаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна за яго кіруючыя здольнасці. Кенія мае намер паглыбляць адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства з Кітаем, актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве "Пояса і шляху", прасоўваць транспартна-камунікацыйную ўзаемазвязанасць.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040