Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму на адрас новага прэзідэнта Пакістана А. Алві
  2018-09-06 16:30:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму на адрас Арыфа Алві з нагоды выбрання на пасаду прэзідэнта Пакістана.

У тэлеграме ён адзначыў, што Кітай і Пакістан – добрыя суседзі, якія ставяцца адзін да аднаго з адкрытым сэрцам і падзяляюць адзін з адным агульны лёс. Сяброўства паміж дзвюма дзяржавамі вытрымала выпрабаванне зменлівай міжнароднай сітуацыяй, становіцца ўсё мацней і працягваецца развівацца. "Падчас майго візіту ў Пакістан у 2015 годзе дзве краіны прынялі сумеснае рашэнне аб павышэнні міждзяржаўных сувязяў на ўзровень адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства. У апошнія гады пры агульных намаганнях двух бакоў назіраецца бесперапыннае ўмацаванне нашага палітычнага ўзаемадаверу, будаўніцтва ў рамках Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора дамаглося выдатных поспехаў, што не толькі прыносіць карысць нашым дзяржавам і народам, але і ўносіць пазітыўны ўклад у забеспячэнне міру і развіццё ў регіёне", -- сказаў ён.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашніх умовах кітайска-пакістанскія адносіны атрымалі яшчэ больш важнае стратэгічнае значэнне. Абедзве дзяржавы павінны аказваць адна адной больш рашучую падтрымку і весці больш паглыбленае супрацоўніцтва. "Я надаю асаблівае значэнне развіццю кітайска-пакістанскіх сувязяў і маю намер прыкласці намаганні па вывядзенні адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж нашымі краінамі на новы ўзровень, -- адзначыў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040