Кім Чэн Ын пацвердзіў сваю цвёрдую прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава - спецпасланнік прэзідэнта РК
  2018-09-06 16:58:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын пацвердзіў сваю цвёрдую прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта Рэспублікі Карэя / РК / Мун Чжэ Іна на брыфінгу пасля наведвання Пхеньяна.

Старэйшы дарадца прэзідэнта РК Чон Ый Ен, які ўзначаліў спецыяльную дэлегацыю ў складзе пяці чалавек, заявіў на брыфінгу, што вярхоўны лідар КНДР пацвердзіў сваю рашучую прыхільнасць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і выказаў намер цесна ўзаемадзейнічаць з Сеулам і Вашынгтонам у дадзенай галіне.

Спецпасланнік падчас аднадзённай місіі ў Пхеньяне перадаў паўночнакарэйскаму лідару ліст ад прэзідэнта РК Мун Чжэ Іна.

Чон Ый Ен заявіў, што трэці міжкарэйскі саміт пройдзе з 18 па 20 верасня ў сталіцы КНДР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040