ЗША і Індыя правялі першыя перамовы ў фармаце "2 + 2" і пагадзіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў абароне і бяспецы
  2018-09-07 09:49:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і Індыя ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі правялі першыя перамовы ў фармаце "2 + 2" з удзелам міністраў замежных спраў і міністраў абароны. Бакі падчас перамоваў пагадзіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў абароне і бяспецы.

Падчас перамоў Індыя і ЗША падпісалі Пагадненне аб сувязі, сумяшчальнасці і бяспецы. Дамова дазваляе індыйскай арміі выкарыстоўваць абсталяванне сувязі высокага ўзроўню шыфравання, якое прадаставіць ЗША.

Бакі ў сумеснай заяве, апублікаванай па выніках перамоваў, заявілі, што падпісанне пагаднення дасць магчымасць Індыі яшчэ лепш выкарыстоўваць высокаўзроўневыя абарончыя сістэмы і платформы ЗША, дзве дзяржавы таксама пачнуць перамовы па супрацоўніцтве ў сферы абароннай прамысловасці.

У заяве гаворыцца, што дзве дзяржавы прызналі адзін аднаго ў якасці "стратэгічных партнёраў", ЗША пацвердзілі, што Індыя з'яўляецца "важным партнёрам па абароне", пагадзіліся ўзмацніць "партнёрскія адносіны ў абароне і бяспецы", а таксама вырашылі ўмацоўваць супрацоўніцтва ў сферы дзяржаўнай абароны і бяспекі.

У заяве таксама гаворыцца, што дзве дзяржавы вырашылі разгарнуць сумесныя ваенныя вучэнні трох родаў войскаў / арміі, флоту і авіяцыі /, а таксама правесці кантакты паміж флоцкім персаналам, каб узмацніць марское супрацоўніцтва на захадзе Індыйскага акіяна. Дзве дзяржавы таксама пагадзіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Бакі таксама вырашылі стварыць "гарачую лінію" сувязі па бяспецы, у 2019 годзе ў ЗША правесці другія перамовы ў фармаце "2 + 2". Дзве дзяржавы, аднак, не закранулі ў заяве таго, што Індыя імпартуе нафту з Ірана і збіраецца закупляць у Расіі сістэмы супрацьракетнай абароны S-400.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040