Ван І пра важнае значэнне прамоваў старшыні КНР Сі Цзіньпіна для развіцця кітайска-афрыканскіх адносін
  2018-09-07 09:49:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І ў чацвер у інтэрв'ю СМІ сказаў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця Пекінскага саміту Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, на пасяджэнні круглага стала кіраўнікоў, на адкрыцці Дыялогу кіраўнікоў і прадстаўнікоў дзелавых колаў Кітая і Афрыкі на высокім узроўні і шостай канферэнцыі кітайскіх і афрыканскіх прадпрымальнікаў, на сумеснай прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўнікоў трох дзяржаў выступіў з важнымі прамовамі, якія дэманструюць велічную карціну дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Афрыкі і адказваюць на такія пытанні аб адносінах паміж Кітаем і Афрыкай, як адкуль яны бяруць свой пачатак? Па якім шляху і ў які бок развіваюцца? Яго прамовы ўвасабляюць новыя канцэпцыі, ініцыятывы і меры кітайскай дыпламатыі ў напрамку развіцця адносін з краінамі Афрыкі ў новую эпоху.

Сі Цзіньпін у сваім выступленні падкрэсліў, што ў развіцці сувязяў і супрацоўніцтва з Афрыкай Кітай прытрымліваецца канцэпцыі "праўдзівасць, дзелавітасць, душэўная блізкасць і шчырасць" і правільнага разумення справядлівасці і выгады. Разам з гэтым у адносінах з Афрыкай Кітай прытрымліваецца пяці прынцыпаў: не ўмешвацца ў імкненне афрыканскіх краін рухацца па шляху развіцця, які адпавядае іх нацыянальным рэаліям; не ўмешвацца ва ўнутраныя справы афрыканскіх краін; не навязваць волю Кітая афрыканскім краінам; не вылучаць палітычных умоў пры прадастаўленні дапамогі Афрыцы; не iмкнуцца атрымаць эгаістычную палітычную выгаду з інвестыцый і фінансавага супрацоўніцтва з Афрыкай.

Па словах Ван І, гэтыя канцэпцыі і прынцыпы адлюстроўваюць сутнасць згуртаванасці і супрацоўніцтва Кітая з Афрыкай і паслужылі прычынамі няўхільнага развіцця кітайска-афрыканскага ўзаемадзеяння.

Сі Цзіньпін у сваёй прамове заклікаў да будаўніцтва кітайска-афрыканскай супольнасці з адзіным лёсам, і, тым самым, указаў накірунак развіцця кітайска-афрыканскіх адносін. Па словах Сі Цзіньпіна, кітайска-афрыканская супольнасць з адзіным лёсам павінна браць на сябе сумесную адказнасць, развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, прыносіць усім шчасце, характарызавацца культурным росквітам, забяспечваць агульную бяспеку і спрыяць гармоніі паміж чалавекам і прыродай.

Агучаныя старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на адкрыцці саміту восем ініцыятыў вызначылі канкрэтны шлях сумеснага развіцця Кітая і Афрыкі. Сі Цзіньпін у сваёй прамове падкрэсліў гатоўнасць Кітая да правядзення супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі ў галіне вытворчасці, інфраструктуры і гандлю. Адначасова бакі імкнуцца пашыраць патэнцыйныя магчымасці супрацоўніцтва ў сферах зялёнага развіцця, павышэння здольнасці, аховы здароўя, гуманітарных абменаў, забеспячэння міру і бяспекі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040