Ван Ян прысутнічаў на ўрачыстым прыёме з нагоды 70-годдзя ўтварэння КНДР ў пасольстве КНДР у Пекіне
  2018-09-07 14:10:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, старшыня Усекітайскага камітэта НПКСК Ван Ян учора ўвечары прысутнічаў і выступіў з прывітальным словам на ўрачыстым прыёме з нагоды 70-годдзя ўтварэння КНДР, які прайшоў у пасольстве КНДР у Пекіне.

Ван Ян паведаміў, што па даручэнні генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, ад імя Камуністычнай партыі Кітая, ўрада і народа КНР горача віншуе КНДР з 70-гадовай гадавінай утварэння дзяржавы. Пад кіраўніцтвам старшыні Кім Ір Сена, генеральнага сакратара Кім Чэн Іра, старшыні Дзяржсавета Кім Чэн Ына і Працоўнай партыі Карэі народ КНДР рашуча бароніць незалежнасць Радзімы і дамагаецца значных поспехаў у справе сацыялістычнага будаўніцтва. Кітай верыць, што пасля 3-га пленума ЦК ТПК 7-га склікання, які абвясціў карэкціроўку стратэгічнага курсу і засяроджванне ўсіх сіл на развіцці эканомікі, у сацыялізму у КНДР з'явіліся новыя бліскучыя перспектывы. З пачатку гэтага года вышэйшыя кіраўнікі Кітая і КНДР правялі тры важныя сустрэчы, якія адкрылі новую главу ў кітайска-паўночнакарэйскіх адносінах. Кітай мае намер разам з КНДР аберагаць, ўмацоўваць і развіваць двухбаковыя адносіны, з яшчэ большай энергіяй працаваць на карысць дзвюх краін і іх народаў, уносіць новы ўклад у мір і стабільнасць у рэгіёне.

Пасол КНДР у КНР Чы Чжэ Рэн адзначыў, што памнажэнне традыцыйнай дружбы КНДР і Кітая - цвёрдая і нязменная пазіцыя партыі і ўрада КНДР. КНДР жадае аб'яднаць намаганні з кітайскім бокам і дамагацца далейшага развіцця міжпартыйных і міждзяржаўных адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040