Спецназаўцы Егіпта і ЗША правялі сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні
  2018-09-07 16:43:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваеннаслужачыя сіл спецназа Егіпта і ЗША ў чацвер правялі сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай арміяй Егіпта.

Вучэнні ўключалі як тэарэтычныя заняткі па барацьбе з тэрарызмам, так і рэальныя трэніроўкі, абясшкоджванне выбуховых прылад і іншае.

8-20 верасня ўзброеныя сілы Егіпта і ЗША правядуць сумесныя ваенныя вучэнні Bright Star 2018 ("Яркая зорка 2018.") на ваеннай базе імя Мухамеда Нагіба паблізу прыморскага горада Александрыя. У вучэннях таксама возьмуць удзел вайскоўцы Грэцыі, Іарданіі, Вялікабрытаніі, Саудаўскай Аравіі і іншых краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040