Лі Чжаньшу перадаў лідару КНДР ліст ад Сі Цзіньпіна
  2018-09-10 09:07:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу 9 верасня перадаў старшыні Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ыну ліст за подпісам генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна.

Сі Цзіньпін у лісце паведаміў, што КНДР пад паслядоўным кіраўніцтвам Кім Ір Сена, Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына за мінулыя 70 гадоў дасягнула незвычайных поспехаў у сацыялістычным будаўніцтве. У цяперашні час сацыялістычнае будаўніцтва КНДР у розных сферах прыняло новае аблічча пасля таго, як пад кіраўніцтвам Кім Чэн Ына краіна засяродзілася на эканамічным развіцці і паляпшэнні народнага дабрабыту. Падтрыманне, умацаванне і развіццё адносін Кітая з КНДР з'яўляецца няўхільнай палітыкай КПК і кітайскага ўрада, сказаў у лісце старшыня КНР. Сі Цзіньпін адзначыў, што падчас трох праведзеных у бягучым годзе сустрэч з Кім Чэн Ынам дасягнуты важныя дамоўленасці ў развіцці адносін паміж Кітаем і КНДР.

Сі Цзіньпін выказаў намер сумесна з Кім Чэн Ынам працаваць на ўмацаванне адносін Кітая і КНДР, рэалізацыю дасягнутых двума лідарамі важных напрамкаў развіцця і садзейнічанне далейшаму прагрэсу двухбаковых сувязяў.

Адзначыўшы, што 70-я гадавіна заснавання КНДР з'яўляецца важнай падзеяй для краіны, Лі Чжаньшу падкрэсліў, што Сі Цзіньпін надае гэтай падзеі велізарную важнасць, таму накіраваў у Пхеньян дэлегацыю, каб перадаць цёплыя віншаванні ад Кітая. Лі Чжаньшу сказаў, што гэты год мае гістарычнае значэнне для адносін паміж Кітаем і КНДР, дадаўшы, што тры сустрэчы Сі Цзіньпіна і Кім Чэн Ына адкрылі новы гістарычны этап у двухбаковых адносінах. Незалежна ад зменаў у міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, цвёрдая рашучасць Кітая ўмацоўваць двухбаковыя сувязі не зменіцца; таксама не зменіцца дружба кітайскага народа з народам КНДР і падтрымка Кітаем сацыялістычнага курсу КНДР, указаў Лі Чжаньшу. Ён адзначыў, што мэта яго візіту заключаецца ў рэалізацыі важных дамоўленасцей Сі Цзіньпіна і Кім Чэн Ына, ва ўмацаванні стратэгічных кантактаў на высокім узроўні, у рэалізацыі сяброўскіх абменаў у розных сферах і паглыбленым абмене меркаваннямі па далейшым развіцці традыцыйнай дружбы для стварэння яшчэ лепшай будучыні адносін паміж Кітаем і КНДР.

Закранаючы праблему Карэйскага паўвострава, Лі Чжаньшу заявіў, што дасягненне ўстойлівага міру і дэнуклеарызацыі паўвострава адказвае павевам часу і чаканням людзей. Кітай – прыхільнік мэты па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, абароне міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама ва ўрэгуляванні праблем з дапамогай дыялогу і кансультацый. "Мы высока цэнім намаганні КНДР, накіраваныя на мір і стабільнасць на паўвостраве", -- сказаў Лі Чжаньшу, выказаўшы спадзяванне, што КНДР і ЗША змогуць рэалізаваць вынікі сваёй сустрэчы на вышэйшым узроўні і сумесна працаваць над захаваннем агульнай тэндэнцыі мірных перамоў. Ён таксама паведаміў, што Кітай мае намер працаваць з адпаведнымі бакамі і адыгрываць канструктыўную ролю для садзейнічання палітычнаму ўрэгуляванню праблемы Карэйскага паўвострава.

Кім Чэн Ын выказаў падзяку за ліст ад Сі Цзіньпіна і адзначыў, што візіт Лі Чжаньшу сімвалізуе глыбокую дружбу ўрадаў і народаў КНДР і КНР. Традыцыйная дружба, узгадаваная папярэднімі пакаленнямі кіраўнікоў дзвюх краін, з'яўляецца самым каштоўным скарбам, сказаў Кім Чэн Ын. Згадаўшы тры свае сустрэчы з Сі Цзіньпінам, ён адзначыў, што асабіста адчуў каштоўную і цёплую дружбу паміж КНДР і Кітаем.

КНДР праводзіць новы стратэгічны курс і сканцэнтравана на развіцці эканомікі, сказаў Кім Чэн Ын, дадаўшы, што яго краіна мае намер вучыцца ў Кітая, а таксама і далей пашыраць абмены і супрацоўніцтва ў розных сферах, каб сумесна прасоўваць сацыялістычны курс у дзвюх краінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040