У выніку землятрусу ў правінцыі Юньнань параненыя 28 чалавек
  2018-09-10 10:45:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У агульнай колькасці 28 чалавек атрымалі раненні, каля 5000 былі эвакуіраваны ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая, дзе ў суботу раніцай адбыўся землятрус магнітудай 5,9 бала.

Паводле інфармацыі мясцовага штаба па ліквідацыі наступстваў землятрусу, ён адбыўся ў павеце Мацзян у суботу ў 10:31.

Як паведамілі ў штабе ў нядзелю, у выніку землятрусу пацярпелі каля 25 тыс. чалавек, пашкоджана больш за 29 тыс. дамоў і 34 школы.

Таксама пашкоджаны дарогі, масты, заводы па ачыстцы сцёкавых вод і трубаправодныя сістэмы. Тры вадасховішчы ў павеце сур'ёзна пашкоджаны.

У працы па ліквідацыі наступстваў землятрусу прымаюць удзел больш за 1500 чалавек. Жыхары пацярпелага раёна забяспечаны намётамі, коўдрамі, раскладушкамі, прадуктамі харчавання і вадой.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040