Новаабраны прэзідэнт Пакістана Арыф Алві прыняў прысягу
  2018-09-10 15:41:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новаабраны прэзідэнт Пакістана Арыф Алві ў нядзелю прынёс прысягу ў Ісламабадзе. Да прысягі яго прывёў старшыня Вярхоўнага суда краіны Міан Сакіб Нісар. На цырымоніі прысутнічалі прэм'ер-міністр краіны і члены яго кабінета, начальнік штаба сухапутных войскаў і паслы замежных дзяржаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Пакістане прайшлі 4 верасня. Кандыдат ад кіруючай партыі "Рух за справядлівасць" Арыф Алві з вялікім адрывам перамог сваіх сапернікаў.

69-гадовы А.Алві быў адным з заснавальнікаў партыі і з'яўляўся яе кіраўніком у 2006-13 гг. У 2013 годзе А.Алві стаў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі і быў пераабраны ў 2018 годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040