Медыякарпарацыя Кітая дасягнула вялікіх поспехаў у працэсе інтэграцыі, наватарства і развіцця
  2018-09-11 15:29:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сакавіку 2018 года згодна з планам аб паглыбленні рэформы партыйных і дзяржаўных структур было прынята рашэнне аб інтэграванні Цэнтральнага тэлебачання, Цэнтральнага народнага радыё і Міжнароднага радыё Кітая і стварэнні на іх базе Медыякарпарацыі Кітая. 19 красавіка адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцця новай арганізацыі. За кароткі час пасля свайго стварэння новая медыяструктура атрымала небывалы прагрэс у павышэнні ўплывовасці і аўтарытэтнасці.

Стварэнне Медыякарпарацыі садзейнічае комплекснаму развіццю кітайскіх медыяплатформ. Вядучыя ранейшых трох асобных СМІ ўпершыню запрацавалі як адна структура ў забеспячэнні прамой трансляцыі падзей Бааоскага азіяцкага форуму. На саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ціндаа тры СМІ ўпершыню ажыццявілі сінхроннае вяшчанне.

Паскараючы крокі зліцця і развіцця медыя, 22 красавіка на Першым саміце па будаўніцтве лічбавага Кітая Медыякарпарацыя паказала новыя дасягненні ў будаўніцтве платформы новых СМІ і гіганта канвергентных сродкаў масавай інфармацыі. Яшчэ ў красавіку было падпісана пагадненне з карпарацыяй «Алібаба» аб тэхнічным супрацоўніцтве ў будаўніцтве хмарнай платформы, вялікіх даных і платформы інфарматызацыі. 31 ліпеня афіцыйна пачалося ўсебаковае стратэгічнае супрацоўніцтва з кампаніяй China Mobile ў асваенні тэхналогіі 5G, будаўніцтве тэлеканала звышвысокай выразнасці 4K, вялікіх даных і іншых галінах. 1 жніўня дасягнута адзінства меркаванняў з інтэрнэт-кампаніяй Sina па развіцці сацыяльнай сеткі.

За першыя восем месяцаў бягучага года дзённая доля праглядаў Цэнтральнага кітайскага тэлебачання склала 33,31%, а вечарам -- 31,05%, павялічыўшыся на 0,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Згодна з найноўшым рэйтынгам па сеткавай распаўсюджанасці 10 цэнтральных СМІ і 38 тэлеканалаў, Цэнтральнае тэлебачанне заняло першае месца, а Міжнароднае радыё Кітая і Цэнтральнае народнае радыё занялі шостае і восьмае месцы адпаведна. Серыя ролікаў на тэму найбольш актуальных палітычных падзей, запушчаная на сайце Цэнтральнага тэлебачання, стала брэндавым праектам.

Зараз Медыякарпарацыя Кітая прыкладае вялікія намаганні да бесперапыннага ўдасканалення сістэмы развіцця канвергентных СМІ, каб стаць першакласным міжнародным дзяржаўным сучасным медыягігантам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040