ЗША вырашылі зачыніць дыпламатычную місію АВП у Вашынгтоне
  2018-09-11 15:55:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзярждэпартамэнт ЗША ў панядзелак заявіў, што амерыканская адміністрацыя прыняла рашэнне зачыніць дыпламатычную місію Арганізацыі вызвалення Палесціны ў Вашынгтоне. Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Хезэр Наўэрт паведаміла, што дзейнасць прадстаўніцтва АВП у Вашынгтоне ў лістападзе мінулага года ўжо страціла "дыпламатычны імунітэт". Хоць ЗША пасля гэтага дазволілі гэтаму прадстаўніцтву працягваць займацца дзейнасцю ў інтарэсах доўгачасовага і ўсеабдымнага міру паміж Палесцінай і Ізраілем, АВП не распачала крокаў па садзейнічанні разгортванню непасрэдных і значных перамоваў паміж Палесцінай і Ізраілем. Наадварот, кіраўніцтва АВП асуджала праграму міру паміж Палесцінай і Ізраілем, якую ЗША яшчэ не апублікавалі, і адмаўлялася ад кантактаў з амерыканскай адміністрацыяй па адпаведных пытаннях. Палесцінскі бок спрабаваў таксама заахвоціць Міжнародны крымінальны суд пачаць расследаванне ў дачыненні да Ізраіля.

У заяве падкрэсліваецца, што ў сувязі з гэтымі прычынамі амерыканская адміністрацыя прыняла рашэнне закрыць прадстаўніцтва АВП у Вашынгтоне. Аднак ЗША ўсё яшчэ лічаць, што палесціна-ізраільскія перамовы -- адзіны шлях для ўрэгулявання праблемы, і ЗША не будуць адмаўляцца ад намаганняў па садзейнічанні міру паміж Палесцінай і Ізраілем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040