ЗША пагражаюць Міжнароднаму крымінальнаму суду санкцыямі за расследаванне ваенных злачынстваў ЗША ў Афганістане
  2018-09-12 10:01:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ўвядуць санкцыі ў дачыненні да суддзяў і пракурораў Міжнароднага крымінальнага суда / МУС /, калі той пачне праводзіць расследаванні на прадмет ваенных злачынстваў ЗША ў Афганістане. Пра гэта ў панядзелак заявіў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

Выступаючы з прамовай у Вашынгтоне, ён адзначыў, што калі суд будзе праводзіць расследаванні ў дачыненні да ЗША, Ізраіля ці іншых саюзнікаў Вашынгтона, ЗША не застануцца ў баку, прыняўшы меры ў адказ супраць МУС і яго супрацоўнікаў, забароняць суддзям і пракурорам гэтага суда ўезд на тэрыторыю Злучаных штатаў, замарозяць іх актывы, размешчаныя ў ЗША, і будуць пераследваць іх у судовым парадку па амерыканскім заканадаўстве.

Канцылярыя пракурораў МУС у лістападзе 2016 г. апублікавала даклад, у якім гаворыцца, што рух "Талібан" і яго адгалінаванні, афганскія ўрадавыя сілы здзейснілі ваенныя злачынствы. Акрамя таго, размешчаныя ў Афганістане амерыканскія ваенныя і сілы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША нясуць адказнасць за такія ваенныя злачынствы, як катаванні. Пракурор МУС Фату Бенсуда 3 лістапада 2017 года запрасіла судовы дазвол на расследаванне заяваў аб магчымых злачынствах падчас узброеных канфліктаў у Афганістане.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040