Кітай падтрымлівае дыялог паміж КНДР і ЗША - МЗС КНР
  2018-09-12 10:03:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае дыялог і кансультацыі паміж ЗША і КНДР, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у аўторак на чарговай прэс-канферэнцыі.

Такім чынам кітайскі дыпламат пракаментаваў тое, што старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын у лісце прэзідэнту ЗША Д. Трампу выказаў намер правесці другую сустрэчу лідараў дзвюх дзяржаў.

Гэн Шуан сказаў, што кітайскі бок прыняў пад увагу адпаведнае паведамленне, а таксама адкрытасць амерыканскага боку да другой сустрэчы паміж двума лідарамі.

Працяг змякчэння і прасоўвання працэсу мірных перамоў на Карэйскім паўвостраве адпавядае агульным інтарэсам усіх адпаведных бакоў, уключаючы ЗША і КНДР, а таксама адпавядае чаканням міжнароднай супольнасці, адзначыў Гэн Шуан.

Заявіўшы, што Кітай падтрымлівае і чакае ад КНДР і ЗША ажыццяўлення дасягнутага лідарамі дзвюх краін кансенсусу, Гэн Шуан заклікаў бакі актывізаваць дыялог і кансультацыі і прасоўваць дэнуклеарызацыю і палітычнае ўрэгуляванне праблемы Карэйскага паўвострава, каб дамагчыся больш пазітыўных вынікаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040