Генеральны сакратар ААН заклікаў да практычнай барацьбе з карупцыяй
  2018-09-12 15:34:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па пытаннях карупцыі і ўзброеных канфліктаў заклікаў усе краіны прыняць практычныя меры па барацьбе з карупцыяй.

Па словах Генеральнага сакратара ААН, карупцыя можа прывесці да ўзброеных сутыкненняў і звязана з рознымі формамі і праявамі нестабільнасці і гвалту. Апроч таго, карупцыя таксама звязана з тэрарызмам і гвалтоўным экстрэмізмам. Прысвоеныя з дапамогай карупцыі сродкі могуць быць накіраваны на фінансаванне экстрэмісцкай гвалтоўнай дзейнасці і тэрактаў.

Кіраўнік сусветнай арганізацыі заявіў, што краіны-члены ААН павінны стаяць на самых перадавых пазіцыях барацьбы з карупцыяй і звярнуць асаблівую ўвагу на ўмацаванне здольнасці нацыянальных антыкарупцыйных структур і органаў пракуратуры.

А. Гутэрыш заклікаў праявіць больш рашучасці ў выкананні Канвенцыі ААН супраць карупцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040