З-за ўрагану "Флорэнс" з усходняга ўзбярэжжа ЗША эвакуіруюць больш за 1,5 млн чалавек
  2018-09-13 16:16:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады ЗША ў аўторак даручылі эвакуіраваць больш за 1,5 млн чалавек, якія пражываюць на атлантычным узбярэжжы краіны, з-за набліжэння ўрагану "Флорэнс", якому нададзены чацвёрты ўзровень з пяці магчымых.

Паводле прагнозаў Нацыянальнага ўраганнага цэнтра ЗША, стыхія абрынецца на ўсходняе ўзбярэжжа позна ўвечары ў чацвер або рана раніцай у пятніцу па мясцовым часе. Наступствы праліўных дажджоў і вятроў могуць вар'іравацца ад перабояў у падачы электраэнергіі і пашкоджанні інфраструктуры да паводак, якія могуць прывесці да гібелі людзей і значнай матэрыяльнай шкоды. Як паведамілі ў Федэральным агенцтве па надзвычайных сітуацыях, на дадзены момант ураган не паказвае прыкмет паслаблення і з вялікай верагоднасцю стане самым моцным за апошнія дзесяцігоддзі.

У сувязі з гэтым надзвычайнае становішча было абвешчана ў Паўднёвай Караліне, Паўночнай Караліне, Вірджыніі, Мэрылэндзе і Вашынгтоне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак заявіў, што адміністрацыя "абсалютна і цалкам гатовая" сустрэць стыхію, адмяніўшы запланаваныя на чацвер і пятніцу мітынгі перад сваімі прыхільнікамі.

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, порт Вірджыніі абвясціў пра поўнае спыненне працы з серады; дзесяткі караблёў ВМС ЗША былі выведзеныя з порта, па якім у хуткім часе можа ўдарыць ураган.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040