Д. Трамп падпісаў указ аб санкцыях за ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША
  2018-09-13 16:35:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае ўвядзенне санкцый у дачыненні да замежных урадаў, кампаній, фізічных асоб, што ўмешваюцца ў амерыканскія выбары.

Згодна з указам, дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША на працягу 45 дзён пасля правядзення выбараў павінен падрыхтаваць справаздачу аб тым, ці былі выяўлены прыкметы замежнага ўмяшальніцтва. Уся сабраная інфармацыя будзе перададзена Міністэрству юстыцыі і Міністэрству ўнутранай бяспекі, у якіх таксама будзе 45 дзён, каб вызначыць, які ўплыў аказала гэта ўмяшальніцтва, а таксама вызначыць неабходнасць увядзення санкцый. Затым на гэтай падставе Дзярждэпартамэнт ЗША і Міністэрства фінансаў змогуць увесці абмежавальныя меры ў сувязі з умяшальніцтвам.

Дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША Дэніэл Коўтс раней у сераду заявіў, што прамежкавыя выбары ў Кангрэс, якія адбудуцца ў лістападзе, і прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе будуць у цэнтры ўвагі. Гэты ўказ выкарыстоўваецца і ў дачыненні да ўсіх дзеянняў ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША.

Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан адзначыў, што патэнцыяльныя абмежавальныя меры ўключаюць замарожванне актываў на тэрыторыі ЗША, забарону на атрыманне інвестыцый ад грамадзян і фінансавых устаноў ЗША. Ён падкрэсліў, што гэты ўказ не накіраваны супраць пэўнай краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040