43 чалавекі загінулі пры падзенні аўтобуса ў цясніну на поўдні Індыі
  2018-09-13 16:37:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

43 чалавекі загінулі, яшчэ 37 чалавек атрымалі траўмы, калі пасажырскі аўтобус зваліўся ў цясніну ў штаце Тэлінгана на поўдні Індыі. Пра гэта паведамілі мясцовыя чыноўнікі.

ДТЗ адбылося за 176 км на поўнач ад Хайдарабада, адміністрацыйнага цэнтра штата.

Пацярпелыя дастаўлены ў розныя бальніцы, адзначыў кіраўнік мясцовай адміністрацыі Бі Раджэшам. Паводле яго слоў, аўтобус вяртаўся з Кандагату ў Джагціял. Ёсць інфармацыя, што пасажыры вярталіся пасля пілігрымкі ў храм Анджанея Свамі ў Кандагату.

Прычына аварыі пакуль не вядома. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040