Кітайскія інвестыцыі ў інфраструктуру ліквідуюць дысбаланс развіцця ў краінах, якія развіваюцца - AidData
  2018-09-14 10:40:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праекты з удзелам кітайскіх інвестараў ліквідуюць разрыў ва ўмовах развіцця паміж рэгіёнамі ў краінах, якія развіваюцца. Пра гэта сведчыць даследаванне AidData, лабараторыі па адсочванні прадастаўлення дапамогі пры амерыканскім Каледжы Вільгельма і Марыі.

Даследаванне заснавана на 3485 праектах, якія фінансуюцца Кітаем у 138 краінах і рэгіёнах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Блізкага Усходу з 2000 па 2014 год. У даследаванні прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі з Гарвардскага універсітэта, Каледжа Вільгельма і Марыі, Гейдэльбергскі універсітэта / ФРГ / і іншых устаноў.

Як адзначаецца ў апублікаваным у аўторак дакладзе, праекты, што фінансуюцца Кітаем і забяспечваюць пашырэнне транспартна-камунікацыйных магчымасцяў рэгіёна, далі станоўчы суправаджаючы эканамічны эфект і спрыялі скарачэнню эканамічнай дыспрапорцыі і дысбалансу развіцця паміж рэгіёнамі краін-удзельніц праектаў. У дакладзе адзначаецца, што эканамічная дзейнасць многіх краін, якія развіваюцца, як правіла, сканцэнтравана ў гарадах, што размешчаны далёка ад сельскай мясцовасці. Праекты інфраструктуры, што фінансуюцца Кітаем, спрыялі распаўсюджванню эканамічнай дзейнасці ў краінах, якія развіваюцца, і памяншэнню дысбалансу эканамічнага развіцця паміж рэгіёнамі. У дакладзе таксама гаворыцца, што рэалізацыя буйнамаштабных праектаў, якія забяспечваюць пашырэнне транспартна-камунікацыйных магчымасцяў рэгіёна, з'яўляецца ключавым утрыманнем ініцыятывы "Пояс і шлях", якая акажа глыбокі ўплыў на больш справядлівае размеркаванне эканамічнага дабрабыту ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040