У Гане прайшлі дзяржаўныя пахаванні Кофі Анана
  2018-09-14 15:34:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Ганы правёў дзяржаўныя пахаванні былога Генеральнага сакратара ААН Кофі Анана, які памёр у жніўні ад хваробы.

Дзеючы генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш на пахаванні назваў К.Анана адметным кіраўніком, які ў поўнай меры ўсвядоміў важнае значэнне ААН у свеце.

Прэзідэнт Ганы Нана Акуфа-Ада на пахаванні адзначыў, што К.Анан быў ганарлівым афрыканцам, пасрэднікам у дасягненні міру. Паводле яго слоў, К.Анан заўсёды верыў, што афрыканцы ў сілах самастойна стаць на шлях прагрэсу і росквіту.

Пасля цырымоніі цела экс-кіраўніка сусветнай арганізацыі было пахавана на могілках у Акры.

К. Анан нарадзіўся ў Гане. 17 снежня 1996 года на 57-й сесіі Генасамблеі ААН ён быў абраны Генеральным сакратаром сусветнай арганізацыі. Тэрмін яго паўнамоцтваў завяршыўся 31 снежня 2006 года. 18 жніўня бягучага года Кофі Анан памёр у Швейцарыі на 81-м годзе жыцця. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040