Кітай дапаможа краінам, якія развіваюцца, узмацніць свой голас на міжнароднай арэне
  2018-09-14 15:36:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае "Групу 77" і адыгрывае важную ролю ў садзейнічанні краінам, якія развіваюцца, ва ўзмацненні іх голасу ў глабальных пытаннях. Пра гэта заявіў старшыня Венскага аддзялення "Групы 77" Карлас Хатыва агенцтву "Сіньхуа" на пляцоўцы юбілейнага пасяджэння з нагоды 20-й гадавіны аддзялення.

Паводле яго слоў, з моманту стварэння "Групы 77" у глабальнай палітычнай сітуацыі адбыліся вялікія перамены, і Кітай зараз адыгрывае важную ролю ў міжнародных справах. Для "Групы 77" Кітай з'яўляецца вельмі важным і блізкім саюзнікам.

К. Хатыва паказаў, што Кітай аказвае вельмі вялікую дапамогу "Групе 77". У рамках ААН Кітай адыгрывае ключавую ролю ў прадастаўленні дапамогі афрыканскім, азіяцкім і лацінаамерыканскім краінам. Гэта дапамога ўмацоўвае права голасу краін, якія развіваюцца.

К. Хатыва назваў паспяховым супрацоўніцтва "Групы 77" і Кітая і падкрэсліў, што "мы будзем нязменна абараняць мультылатэралізм".

"Група 77" створана ў 1964 годзе ў Жэневе і з'яўляецца важным каардынацыйным механізмам для дзяржаў з пачатковым рынкам у ААН і міжнародных справах. Венскае аддзяленне "Групы 77" заснавана ў 1998 годзе. Кітай пастаянна супрацоўнічае з "Групай 77" у фармаце ўзаемадзеяння "Група 77" плюс Кітай", садзейнічаючы справядлівым прапановам і абгрунтаваным патрабаванням краін, якія развіваюцца, у шматбаковых рамках. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040