Правы чалавека ў "адукаванай Еўропе": шведскія паліцэйскія сустрэлі кітайскіх турыстаў гвалтам
  2018-09-17 09:05:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС КНР зрабіў строгае прадстаўленне Швецыі ў сувязі з грубым стаўленнем шведскай паліцыі да кітайскіх турыстаў. 15 верасня Амбасада Кітая ў Швецыі апублікавала заяву, выказаўшы ўзрушэнне, абурэнне і рашучае асуджэнне з нагоды інцыдэнту, што адбыўся 2 верасня раніцай у Стакгольме.

У той дзень кітайскі турыст па прозвішчы Цзэн разам з састарэлымі бацькамі прыбыў у Швецыю. Раніцай яны прыехалі ў гасцініцу, якая знаходзіцца ў Стакгольме, дзе загадзя замовілі нумары. Іх папрасілі выйсці з гатэля і прыйсці да моманту рэгістрацыі апоўдні. Узнікла спрэчка, і супрацоўнікі гатэля выклікалі паліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў заштурхалі турыстаў у машыну і павезлі да могілак на ўскраінах, дзе выкінулі з аўтамабіля і з'ехалі. Калі б не дапамога прахожых, Цзэну і яго бацькам наўрад ці б удалося вярнуцца назад у гатэль.

У МЗС КНР падкрэслілі, што грубае стаўленне шведскіх паліцэйскіх сур'ёзна парушыла бяспеку і асноўныя правы чалавека. Афіцыйны Пекін запатрабаваў ад шведскага ўрада неадкладна расследаваць інцыдэнт, пакараць вінаватых, прынесці прабачэнні і выплаціць кампенсацыю кітайскім грамадзянам. Пасольства Кітая выказала неразуменне ў сувязі з адсутнасцю водгуку ад шведскага боку. Пасольства Кітая зноў папрасіла шведскі бок гарантаваць бяспеку, законныя правы і інтарэсы кітайскіх грамадзян у Швецыі.

У вочы кідаюцца два аспекты таго, што адбылося.

Па-першае, мяркуючы па запісах камер відэаназірання, паліцэйскія выкінулі 67-гадовага хворага старога з гатэля. Як такое можа адбывацца ў Швецыі, якая лічыць сябе развітай дзяржавай, што абараняе правы чалавека? У маі 2017 года Швецыя апублікавала міжнародны даклад па правах чалавека, раскрытыкаваўшы многія краіны, у тым ліку і Кітай. Стакгольм спрабуе выступаць "міжнародным арбітрам па правах чалавека". Дзеянні стакгольмскіх паліцэйскіх выклікаюць сур'ёзны сумнеў адносна ўзроўню абароны правоў чалавека і культуры правапрымянення ў Швецыі. Ці ў яе падвойныя стандарты па абароне правоў чалавека?

Па-другое, Шведскі бок ужо два тыдні ігнаруе пытанні і звароты кітайскага боку, што сур'ёзна парушае дыпламатычны этыкет. У чым прычына такога маўчання? У непаважлівым стаўленні шведскай паліцыі і шведскай дзяржавы, або ў тым, што шведскі бок адчувае хісткасць сваёй пазіцыі?

Як вядома, у апошні час у шэрагу шведскіх гарадоў адбылася серыя падпалаў, абстаноўка ў сферы грамадскай бяспекай пагаршаецца. За мінулыя два месяцы пасольства КНР у Швецыі ўжо тры разы заклікала суграмадзян надаць павышаную ўвагу сваёй бяспецы ў гэтай краіне.

У чым сутнасць інцыдэнту з кітайскімі турыстамі? У асобным факце грубага выканання закона, у дрэннай сітуацыі з абаронай правоў чалавека ў Швецыі, або ў расавай дыскрымінацыі? Самае галоўнае ў тым, каб шведскі бок даў справядлівы і пераканаўчы адказ.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040