Кітайскі бок выказаў спачуванні Філіпінам у сувязі з гібеллю людзей ад удару стыхіі
  2018-09-17 09:21:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок выказаў глыбокія спачуванні Філіпінам у сувязі з гібеллю людзей, матэрыяльным уронам, прычыненым у выніку магутнага тайфуну "Мангхут". Пра гэта паведаміў у нядзелю прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Паводле яго слоў, кітайскі бок верыць, што пад цвёрдым кіраўніцтвам прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ і ўрада краіны жыхары пацярпелых раёнаў абавязкова справяцца з цяжкасцямі, у максімальнай ступені скароцяць чалавечыя і знізяць матэрыяльныя страты і ў самыя кароткія тэрміны адновяць нармальны ход жыцця і вытворчасці.

"Кітай пастараецца як мага хутчэй прадаставіць Філіпінам пасільную дапамогу", - дадаў Гэн Шуан.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымай адтэрміноўцы запланаванага візіту члена Дзяржсавета, міністра замежных спраў КНР Ван І на Філіпіны ў сувязі са стыхійным бедствам, кітайскі дыпламат сказаў, што філіпінскі бок заняты ліквідацыяй наступстваў тайфуну, і кітайскі бок пагадзіўся з паступіўшай ад філіпінскага боку прапановай аб адтэрміноўцы візіту Ван І ў гэтую краіну, які быў папярэдне запланаваны з 16 па 17 верасня.

Гэн Шуан растлумачыў, што абодва бакі ўзгодняць новыя даты візіту па дыпламатычных каналах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040