Супертайфун "Мангхут" абрынуўся на ўзбярэжжы Паўднёвага Кітая
  2018-09-17 10:05:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Супертайфун "Мангхут" у нядзелю ў 17: 00 выйшаў на сушу ў раёне горада Цзянмэнь у Паўднёва-кітайскай правінцыі Гуандун, хуткасць ветру пры гэтым дасягала 162 км у гадзіну. Пра гэта паведаміла метэаралагічная служба правінцыі.

Па стане на 18: 00 у нядзелю, у правінцыі было эвакуіравана больш за 2,52 млн чалавек, звыш 48 тыс. рыбалавецкіх судоў былі адкліканыя ў парты.

На больш чым 29 тыс. будаўнічых аб'ектаў былі прыпыненыя працы, зачыніліся для наведвання 640 турыстычных славутасцяў.

У аэрапортах Гуанчжоу і Шэньчжэнь былі адмененыя ўсе рэйсы, плануецца, што авіязносіны будуць адноўлены ў 8 гадзін раніцы ў панядзелак. У правінцыях Гуандун і Хайнань / Паўднёвы Кітай / адмененыя ўсе высакахуткасныя і частка звычайных цягнікоў.

Па даных Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра / НМЦ / Кітая, да 23: 00 у нядзелю тайфун дасягнуў тэрыторыі Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна /Паўднёвы Кітай/.

Па стане на 19: 00 у нядзелю, у аўтаномным раёне былі эвакуіраваны каля 228 тыс. чалавек, у аэрапорце Наньніна, адміністрацыйнага цэнтра рэгіёну, былі адмененыя 98 авіярэйсаў. Таксама ў нядзелю было цалкам спынена чыгуначныя зносіны паміж Гуансі-Чжуанскім АР і правінцыяй Гуандун.

У прыморскіх гарадах Бэйхай, Ціньчжоу і Фанчэнган у парты былі вернутыя звыш 8000 рыбалавецкіх судоў, адмененыя заняткі ў мясцовых школах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040