За мінулыя 40 гадоў у Кітаі створана 375 млн новых працоўных месцаў
  2018-09-17 14:45:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі было створана каля 375 млн новых працоўных месцаў за перыяд з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні Кітая.

Па стане на канец мінулага года агульная колькасць працоўных месцаў у гарадах і сельскіх раёнах Кітая склала 776 млн. У прыватнасці, колькасць працоўных месцаў у гарадах дасягнула 425 млн да канца 2017 года. Скачок у стварэнні працоўных месцаў суправаджаўся ўстойлівым эканамічным ростам. За мінулыя 40 гадоў штогадовы прырост ВУП Кітая ў сярэднім склаў каля 9,5%.

Пры гэтым за гэтыя дзесяцігоддзі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадскіх раёнах утрымліваўся на параўнальна нізкім узроўні. Беспрацоўе складала менш 3,1% у перыяд з сярэдзіны 1980-х гадоў да канца 20-га стагоддзя, затым яно ўтрымлівалася на ўзроўні 4-4,3%. У 2017 годзе гэты паказчык упаў да 3,9%.

За першыя шэсць месяцаў 2018 гадоў ў кітайскіх гарадах створана 7,52 млн новых працоўных месцаў. У канцы чэрвеня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах краіны склаў 3,83%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040