Міжнародны фестываль турызму-2018 адкрыўся ў Шанхаі
  2018-09-17 14:48:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародны фестываль турызму-2018 адкрыўся ў суботу ў Шанхаі. У святочным парадзе, прысвечаным адкрыццю мерапрыемства, прынялі ўдзел звыш 1300 артыстаў-выканаўцаў з 25 краін і рэгіёнаў свету.

25 тэматычных перасоўных платформаў і 37 творчых калектываў з розных краін, уключаючы Германію, Іспанію, Італію, Францыю і Расію, паказалі самабытную культуру сваёй краіны.

Сёлета ўпершыню на гэтае мерапрыемства прыехалі прадстаўнікі Перу і Эквадора. З нагоды Года турызму Кітая і ЕС у шэсці дэбютавала парадная платформа Еўрапейскага Саюза.

Фестываль быў заснаваны ў 1990 годзе. У 2017 годзе мерапрыемства прыцягнула да сябе больш за 12 млн наведвальнікаў.

У гэтым годзе фестываль будзе доўжыцца да 6 кастрычніка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040