Пажар у кінатэатры на поўдні Індыі
  2018-09-18 10:57:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Моцны пажар успыхнуў ў кінатэатры ў партовым горадзе Вішакхапатнам у штаце Андхра-Прадэш на поўдні Індыі. Пра гэта паведаміў у панядзелак прадстаўнік мясцовых улад. "Узгаранне пачалося сёння раніцай. Было задзейнічана пяць пажарных машын. Паведамленняў аб пацярпелых падчас інцыдэнту не паступала", -- заявіў ён.

Інцыдэнт адбыўся ў кінатэатры "Шры-Канья". Як паведамляюць мясцовыя СМІ, супрацоўнікі былі эвакуіраваны пажарнікамі. У кінатэатры не было наведвальнікаў, бо сеанс яшчэ не пачаўся.

Чыноўнік адзначыў, што ўладальніка кінатэатра прыцягнуць да адказнасці, калі з яго боку будзе выяўлена халатнасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040