Microsoft і Amazon адкрыюць цэнтры штучнага інтэлекту ў Шанхаі
  2018-09-18 16:56:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Транснацыянальныя тэхналагічныя гіганты Microsoft, Amazon і Alibaba гатовы стварыць у Шанхаі інавацыйныя цэнтры і даследчыя інстытуты ў галіне штучнага інтэлекту. Пра гэта заявілі прадстаўнікі гэтых карпарацый на Шанхайскай сусветнай канферэнцыі па штучнаму інтэлекту.

У прыватнасці, Amazon Web Services -- платформа хмарных сэрвісаў па бяспецы, якая ўваходзіць у Amazon.com, заявіла пра гатоўнасць стварыць свой першы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне інстытут па даследаванні ШІ ў Шанхаі. Віцэ-прэзідэнт кампаніі AWS Свамі Сівасубраманіян паведаміў, што яны будуць супрацоўнічаць з некаторымі кітайскімі кампаніямі, такімі як пастаўшчык рашэнняў для грузавых аўтамабіляў TuSimple і кампанія па фінансавых смарт-тэхналогіях CreditX, якія выкарыстоўваюць машыннае навучанне і хмарныя сэрвісы ШІ кампаніі AWS для стварэння ключавых камерцыйных дадаткаў.

Microsoft заявіла аб намеры стварыць у Шанхаі доследна-інавацыйны цэнтр ШІ, які будзе працаваць для стымулявання практычнага прымянення дасягненняў. Гэты цэнтр дапаможа Шанхаю ператварыцца ў вядучую базу інавацый і талентаў у галіне ШІ як у Кітаі, так і ў свеце, паведаміў прадстаўнік карпарацыі Microsoft.

Кітайскія тэхналагічныя кампаніі, уключаючы Alibaba і Baidu, таксама абвясцілі аб планах стварыць цэнтры ШІ ў Шанхаі. У прыватнасці, Baidu створыць Шанхайскі інавацыйны цэнтр, які будзе працаваць над сотняй праектаў у галіне ШІ. Кампанія Sense Time Group гатова стварыць свой новы суперкамп'ютарны цэнтр з вылічальнай магутнасцю больш за 500 петафлоп за секунду.

Шанхай паскарае крокі па развіцці ШІ-індустрыі. Паводле гарадскіх уладаў, на ліпень бягучага года ў Шанхаі валавы прадукт прадпрыемстваў у галінах, звязаных з ШІ, дасягнуў 70 млрд юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040