Завяршылася 72-я сесія ГА ААН
  2018-09-18 16:57:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

72-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН у панядзелак завяршылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес з Эквадора была абраная старшынёй 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, змяніўшы на гэтай пасадзе Міраслава Лайчака са Славакіі.

На прэс-канферэнцыі Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес выказала намер прыкласці намаганні для абароны мультылатэралізму і зрабіць 73-ю сесію ГА ААН больш адкрытай для радавых грамадзян.

Старшыня 72-й сесіі ГА ААН Міраслаў Лайчак, выступаючы на цырымоніі закрыцця сесіі, сказаў, што ААН была створана на аснове дыялогу, і члены арганізацыі павінны праз дыялог урэгуляваць рознагалоссі, а не ісці з імі на поле бою.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у сваім выступленні на цырымоніі адзначыў, што падчас працы 72-й сесіі ГА ААН члены ГА абмеркавалі кліматычныя змены, раззбраенне, эканамічнае і сацыяльнае развіццё і іншыя праблемы, што цалкам праявіла каштоўнасць ААН як платформы для абмеркавання ўсіх інтарэсаў і спадзяванняў у свеце.

ГА ААН складаецца са 193 краін-членаў ААН, была створана ў 1945 годзе ў адпаведнасці са Статутам ААН.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040