У Сенаце ЗША пройдуць слуханні па абвінавачваннях у дачыненні да кандыдата Д. Трампа ў Вярхоўны суд
  2018-09-18 16:59:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У наступны панядзелак у Сенаце пройдуць публічныя слуханні ў дачыненні да вылучэнца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў склад Вярхоўнага суда Брэта Кавана па абвінавачваннях у сексуальным гвалце. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

Раней у панядзелак Б.Кавана і яго абвінаваўца, фізік Универсітэта Пала-Альта, Крысцін Форд, заявілі, што гатовы ўдзельнічаць у слуханнях.

"Суддзя Кавана гатовы да правядзення слуханняў, дзе ён зможа ачысціць сваё імя ад гэтых ілжывых абвінавачванняў. Ён можа даць паказанні ўжо заўтра, калі Сенат гатовы яго выслухаць", -- гаворыцца ў заяве намесніка прэс-сакратара Белага дома Раджа Шаха.

Крысцін Форд абвінавачвае суддзю ў сексуальных дамаганнях на вечарынцы ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, калі яны былі падлеткамі. Яна выступіла з публічнай заявай аб гэтым на выхадных.

"Мы спадзяёмся, што слуханне будзе справядлівым, а не ператворыцца ў чарговую ўзброеную атаку на жанчыну, якая выступіла з абвінавачваннямі ў неправамерных дзеяннях сексуальнага характару супраць мужчыны ва ўладзе", -- заявіла ў панядзелак Дэбра Кацу, адвакат Крысцін Форд, выданню The New York Times. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040