Новы віток гандлёвай вайны не дапаможа вырашыць праблемы амерыканскай эканомікі
  2018-09-19 10:00:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ігнаруючы ўсе пярэчанні ў сябе ў краіне і за мяжой, 17 верасня ЗША абвясцілі аб увядзенні з 24 верасня дадатковых 10-працэнтных пошлін на імпартаваныя з Кітая тавары на суму 200 млрд долараў, а таксама пра намер распачаць іншыя меры тарыфнай эскалацыі. 18 верасня афіцыйны прэс-прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР выступіў з заявай, у якой адзначаецца, што Кітай выказвае глыбокае шкадаванне з нагоды рашэння ЗША і ў мэтах абароны сваіх законных правоў і інтарэсаў і глабальнай сістэмы свабоднага гандлю Кітай будзе вымушаны прыняць контрмеры.

Нерацыянальныя дзеянні ЗША могуць прывесці да далейшай эскалацыі кітайска-амерыканскай гандлёвай вайны. Трэба сказаць, што яшчэ некалькі дзён таму ЗША накіравалі Кітаю запрашэнне на гандлёвыя кансультацыі, а Кітай актыўна прарэагаваў на гэта. Той пазітыўны сігнал некалькі палепшыў сітуацыю на глабальным рынку. Аднак цяпер ЗША раптам аб'яўляюць аб увядзенні з 24 верасня дадатковых пошлін, мэта гэтага кроку - не што іншае, як працяг ціску на Кітай. У сувязі з гэтым, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР заявіў, што рашэнне амерыканскага боку стварае дадатковую нявызначанасць для двухбаковых кансультацый, выказаўшы спадзяванне, што амерыканскі бок усведамляе магчымыя негатыўныя наступствы, якія вынікаюць адсюль, і прыме меры, каб своечасова скарэктаваць свой падыход.

Аднак не залежна ад непаслядоўных паводзін ЗША, у Кітая дастаткова ўпэўненасці ў працягу ўласнага развіцця, Кітай працягне адстойваць карэнныя інтарэсы народа і краіны, а таксама прынцыпы свабоднага гандлю і шматбаковай сістэмы.

Варта адзначыць, што большасць найменняў прадукцыі, якая патрапіла ў пералік тавараў, што абкладаюцца дадатковымі пошлінамі, не акажа прыкметнага ўплыву на рынак Кітая. Наадварот, увядзенне ЗША дадатковых пошлін «ударыць» па інтарэсам амерыканскіх спажыўцоў. Каментуючы дзеянні ЗША, агенства Bloomberg піша, што новы раўнд атакі ЗША на прадукцыю кітайскай вытворчасці негатыўна паўплывае на саміх амерыканцаў. Таму шматлікія прадстаўнікі дзелавых колаў ЗША і спецыялісты па гандлі выступаюць супраць далейшага прасоўвання «шкоднай тарыфнай палітыкі». Прэзідэнт Інстытута сусветнай эканомікі Петэрсана Адам Позен сказаў прама, што палітыка адміністрацыі Трампа па ўвядзенні дадатковых пошлін асуджаная на правал.

Па-другое, у пачатку жніўня Кітай абвясціў аб увядзенні дыферэнцыраваных падатковых ставак на імпарт з ЗША на суму каля 60 млрд долараў, што прадэманстравала рацыянальны падыход, стрыманасць, гнуткасць і актуальнасць курсу, нацэленага на мінімізацыю ўплыву гандлёвага канфлікту на насельніцтва і прадпрыемствы. У той жа час кітайскі бок пакінуў за сабой права прыняць контрмеры, зыходзячы з дзеянняў амерыканскага боку. Гэта, у сваю чаргу, кажа пра тое, што незалежна ад таго, якія дзеянні распачнуць ЗША, Кітай будзе выразна і актыўна на іх рэагаваць.

Па-трэцяе, у першай палове гэтага года ступень імпартазалежнасці ў гандлі Кітая звалілася да 33,7%, пры гэтым ступень залежнасці кітайскай гандлю ад імпарту ЗША знізілася да 4,6%. Гэта азначае, што эканамічны рост Кітая ў большай ступені цяпер залежыць ад унутранага спажывання і інвестыцый. Нагадаем, што колькасць насельніцтва Кітая - гэта амаль 1,4 мільярда, гэта вялікі рынак. Акрамя гэтага, у краіне ёсць адна з самых дасканалых сістэм прамысловага сектара, а таксама распрацаваны курсы каардынацыі рэсурсаў, працуе магутны арыенцір на адкрытасць. Кітай здольны супрацьстаяць любым знешнім узрушэнням, працягваючы развіццё сваёй краіны.

Дональд Трамп сказаў, што як прэзідэнт Злучаных Штатаў, яго абавязак - абараняць інтарэсы амерыканскіх рабочых, фермераў, прадпрыемстваў і дзяржавы. Калі гэта так, то яму варта больш уважліва чытаць адкрытыя лісты, якія ў яго адрас накіравалі 150 гандлёвых асацыяцый ЗША, у якіх яны выступілі супраць гандлёвай вайны. Мэта кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін - дасягненне ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, і тут на першым плане стаіць супрацоўніцтва як адзіны шлях для бакоў. Калі прэзідэнт Трамп сапраўды хоча абараніць інтарэсы Амерыкі, яе прадпрыемстваў і народа, ён павінен як мага хутчэй скарэктаваць нерацыянальны падыход, праявіўшы шчырасць і добрую волю ў вырашэнні эканамічных і гандлёвых спрэчак шляхам перамоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040