Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Латвіі
  2018-09-19 15:22:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з прэзідэнтам Латвіі Раймандcам Вэёнісам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў форуме Летні Давос.

Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін сказаў, што назіраецца спрыяльная тэндэнцыя развіцця кітайска-латвійскіх адносін. Латвія першай з прыбалтыйскіх краін падпісала з Кітаем дакумент аб супрацоўніцтве ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху".

Супрацоўніцтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – важная састаўная частка і карысны дадатак кітайска-еўрапейскіх адносін, а таксама важнае звяно, што звязвае ініцыятыву "Пояс і шлях" з еўрапейскай эканомікай. Кітай гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з Латвіяй у фармаце Кітай-ЕС і Кітай-ЦУЕ, сказаў Сі Цзіньпін.

Р. Вэёніс адзначыў, што Латвія высока ацэньвае ініцыятыву "Пояс і шлях" і лічыць, што механізм супрацоўніцтва паміж ЦУЕ і Кітаем вельмі важны для Латвіі. Паводле яго слоў, краіна выступае за ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю, транспарту, лагістыкі і турызму, а таксама актывізацыю гуманітарных абменаў. Латвія мае намер прыкладаць намаганні да стымулявання развіцця еўрапейска-кітайскіх адносін, заявіў ён.

Пасля сустрэчы лідары дзвюх дзяржаў прысутнічалі на цырымоніі падпісання дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040