Д. Трамп заявіў пра гатоўнасць сур'ёзна абдумаць прапанову Польшчы аб стварэнні на яе тэрыторыі пастаяннай ваеннай базы
  2018-09-19 15:24:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў аўторак прыбыў у Вашынгтон, дзе зноў прапанаваў ЗША стварыць на тэрыторыі яго краіны пастаянную ваенную базу. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў намер сур'ёзна абдумаць гэту прапанову.

А. Дуда на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Белым доме паведаміў, што на перамовах з амерыканскім прэзідэнтам ён выказаў спадзяванне на стварэнне на польскай тэрыторыі пастаяннай амерыканскай ваеннай базы.

Д. Трамп на прэс-канферэнцыі падкрэсліў, што амерыканскі бок зараз праводзіць ацэнку абарончай эфектыўнасці і сабекошту будаўніцтва базы. Польшча гатова кампенсаваць Злучаным Штатам два мільярды долараў за пастаянную прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў на сваёй тэрыторыі.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэтціс таксама заявіў СМІ, што пакуль рашэнне аб стварэнні ў Польшчы пастаяннай ваеннай базы не прынята, але амерыканскі бок разглядае гэта пытанне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040