ААН: У Данбасе загінулі звыш 3 тыс. мірных жыхароў
  2018-09-20 16:33:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Страты мірнага насельніцтва ў выніку ўзброенага канфлікту ў Данбасе, які працягваецца звыш 4 гадоў, перавысілі 3 тысячы чалавек. Пра гэта паведаміла сёння прадстаўніцтва ААН ва Украіне.

У ААН дадалі, што баявыя дзеянні таксама прывялі да ранення больш за 9 тысяч грамадзянскіх асоб па абодва бакі ад 450-кіламетровай лініі судакранання.

У цэлым жа канфлікт у Данбасе закрануў жыцці звыш 3,4 млн чалавек. Усе яны не маюць нармальнага доступу да прадуктаў харчавання, вады, медыцынскай дапамогі, адукацыі.

Баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны працягваюцца з красавіка 2014 года. 29 жніўня бягучага года ў рэгіёне было абвешчана чарговае перамір'е, аднак проціборствуючыя бакі пастаянна абвінавачваюць адно аднаго ў яго парушэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040