Пакістан запрасіў Саудаўскую Аравію да ўдзелу ў будаўніцтве кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора
  2018-09-21 16:31:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр інфармацыі Пакістана Фавад Ахмед заявіў, што Пакістан афіцыйна запрасіў Саудаўскую Аравію для ўдзелу ў будаўніцтве кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора. Краіны гатовы правесці кансультацыі па канкрэтных пытаннях супрацоўніцтва.

Як паведамілі пакістанскія СМІ, Ф. Ахмед на прэс-канферэнцыі распавёў аб нядаўнім візіце прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана ў Саудаўскую Аравію і ААЭ, заявіўшы, што Пакістан ўжо афіцыйна запрасіў Саудаўскую Аравію для ўдзелу ў будаўніцтве кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора. Такім чынам, Саудаўская Аравія стане трэцяй краінай, якая прыме ўдзел у будаўніцтве калідора.

Паводле слоў міністра, умацаванне супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй адпавядае інтарэсам Пакістана ў эканоміцы, гандлі і бяспецы. Дзве краіны ўжо стварылі каардынацыйны камітэт на высокім узроўні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040