Ван І правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Канады Хрыстай Фрыланд
  2018-09-25 15:33:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І ў панядзелак на палях сесіі ГА ААН у Нью-Ёрку правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Канады Хрыстай Фрыланд. Бакі абмяняліся думкамі па важных міжнародных гандлёва-эканамічных пытаннях.

Ван І адзначыў, што цяпер у свеце падымаюць галаву унілатэралізм і пратэкцыянізм, а мультылатэралізм, якога міжнародная супольнасць прытрымвалася доўгі час, сутыкнуўся з сур'ёзнымі выклікамі. Паводле яго слоў, Кітай цвёрда падтрымлівае свабодны гандаль і глабальную гандлёвую сістэму, заснаваную на правілах. Калі міжнародныя правілы будуць парушацца, то свет зноў вернецца ў эпоху "закона джунгляў" і ўсе краіны панясуць сур'ёзны ўрон, падкрэсліў міністр. "У цяперашняй сітуацыі мы павінны разам з іншымі краінамі выступаць за прыхільнасць мультылатэралізму, захаванне міжнародных правілаў і захаванне шматбаковай гандлёвай сістэмы, у аснове якой ляжыць Сусветная гандлёвая арганізацыя / СГА /", - заявіў кіраўнік МЗС.

Па словах Ван І, кітайскі бок выступае за тое, каб СГА крочыла ў нагу з часам. "Адначасова з гэтым мы лічым, - працягваў ён, - што рэформы павінны пайсці на карысць захаванню асноўных каштоўнасцяў і базавых прынцыпаў СГА і спрыяць абароне законных інтарэсаў і ўліку справядлівых заклапочанасцей краін, якія развіваюцца". Міністр адзначыў, што рэформы СГА тычацца інтарэсаў усіх краін-членаў арганізацыі, неабходна настойваць на паўнавартасных кансультацыях і імкнуцца да дасягнення самага шырокага кансенсусу, каб пераўтварэнні атрымалі ўсялякую падтрымку з боку міжнароднай супольнасці.

Х. Фрыланд, у сваю чаргу, заявіла, што Канада надае вялікую ўвагу адносінам з КНР, працуе над паглыбленнем супрацоўніцтва з ёй. Міністр падкрэсліла, што Атава ўхваляе і абараняе мультылатэралізм і шматбаковую сістэму і лічыць, што гэта вельмі важна для Канады. Паводле яе слоў, свет не можа вярнуцца ў эпоху "закона джунгляў". Канада працягне выступаць за міжнародны правапарадак і шматбаковыя правілы, за ўрэгуляванне спрэчак шляхам кансультацый на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі, сказала Х. Фрыланд, дадаўшы, што яе краіна гатовая падтрымліваць цесныя кантакты з Кітаем па рэформах СГА.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040