Прадстаўнік Міністэрства абароны КНР выказаўся з нагоды продажы ЗША зброі Тайваню
  2018-09-26 09:13:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР Жэнь Гацян адказаў на пытанні журналістаў з нагоды таго, што ЗША абвясцілі аб продажы Тайваню зброі на суму 330 млн долараў. Армія Кітая выказала незадаволенасць і рашучы пратэст, зрабіўшы сур'ёзнае прадстаўленне амерыканскаму боку.

Тайвань, паказаў ён, з'яўляецца часткай Кітая, прынцып аднаго Кітая з'яўляецца палітычнай асновай кітайска-амерыканскіх адносін. Кітай рашуча выступае супраць паставак ЗША зброі Тайваню. Дзеянні амерыканскага боку сур'ёзна парушаюць прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, з'яўляюцца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы Кітая, наносяць шкоду суверэнітэту і інтарэсам бяспекі Кітая, а таксама наносяць сур'ёзны ўрон міждзяржаўным адносінам паміж Кітаем і ЗША, міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве, адзначыў Жэнь Гацян.

Рашучасць арміі Кітая абараняць нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць -- цвёрдая і непахісная. "Мы настойліва патрабуем ад ЗША строга прытрымлівацца прынцыпу аднаго Кітая і трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, неадкладна адклікаць адпаведныя праграмы пастаўкі зброі на Тайвань, спыніць продаж зброі і ваенныя сувязі з Тайванем, каб пазбегнуць далейшай шкоды кітайска-амерыканскім двухбаковым адносінам, міжармейскім адносінам дзвюх краін, а таксама міру і стабільнасці ў раёне Тайваньскага праліва", -- заявіў Жэнь Гацян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040