Д. Трамп выступіў супраць глабалізму На Генасамблеі ААН
  2018-09-26 09:14:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на агульнапалітычнай дыскусіі 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у аўторак выступіў у абарону палітыкі "Амерыка перш за ўсё", якая праводзіцца яго адміністрацыяй, і заявіў, што ЗША супраць глабалізму.

Д. Трамп пачаў з аповеду пра поспехі яго адміністрацыі, дасягнутыя менш, чым за два гады. Ён заявіў, што ёй удалося зрабіць больш, чым амаль усім папярэднім адміністрацыям у гісторыі, выклікаўшы ў зале смех.

Прэзідэнт ЗША раскрытыкаваў Савет ААН па правах чалавека, Міжнародны крымінальны суд і іншыя шматбаковыя органы, а таксама сумесны ўсёабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме і іншыя шматбаковыя пагадненні, заявіўшы, што "не саступіць суверэнітэт ЗША невыбранай, непадпарадкаванай глабальнай бюракратыі". "ЗША адпрэчваюць ідэалогію глабалізму", -- адзначыў ён.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што яго краіна зараз строга правярае артыкулы аказання знешняй дапамогі, і надалей яе атрымаюць толькі "сябры" ЗША, а астатнія краіны павінны вылучыць на ўласную абарону справядлівую долю. Ён заявіў, што ЗША не будуць аплачваць больш за 25 працэнтаў міратворчых выдаткаў ААН.

Д. Трамп раскрытыкаваў урады Венесуэлы і Ірана, а таксама заявіў, што ў пытанні палесціна-ізраільскага канфлікту ЗША "прытрымліваюцца прынцыповай рэалістычнай палітыкі". Ён адзначыў выніковасць яго сустрэчы з Вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, аднак падкрэсліў, што трэба будзе яшчэ шмат працы, і ЗША не здымуць з КНДР санкцыі да дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, выступленне Д. Трампа было ўспрынята залай неадназначна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040