Як прыбытак мог нанесці шкоду інтарэсам ЗША?
  2018-09-26 10:39:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу паўгода назіраецца няўхільная эскалацыя гандлёва-эканамічных спрэчак паміж Кітаем і ЗША. Адзін з момантаў, які выклікаў найбольшую колькасць скаргаў амерыканскага боку -- гэта велізарная пасіўнае сальда ў гандлі з Кітаем, што нанесла ўрон эканоміцы краіны. І па той жа прычыне ЗША ўвялі дадатковыя пошліны на імпарт з краін-саюзнікаў, у ліку якіх Канада, Мексіка, Японія і дзяржавы ЕС.

Міжнародны гандлёвы прадстаўнік Кітая, намеснік кіраўніка Мінкамерцыі КНР Фу Цзыін лічыць, што гандлёвае сальда не мае дачынення да прыбытку або страт у гандлі. Кітайска-амерыканскі гандаль не толькі не нанёс шкоду інтарэсам ЗША, а наадварот, прынёс

Кітай і ЗША адыгрываюць розную ролю ў глабальных вытворчых ланцужках. Кітайскія прадпрыемствы займаюцца пераважна апрацоўкай прадукцыі, а Злучаныя Штаты -- праектаваннем вырабаў, забеспячэннем дэталяў і маркетынгам, у якіх яны атрымліваюць больш прыбытку. Напрыклад, Iphone спраектаваны ў ЗША, вырабляецца ў Кітаі, а затым паступае на сусветны рынак. Згодна з найноўшым дакладам Goldman Sachs, у выпадку, калі Apple перавядзе заводы з Кітая ў ЗША, то сабекошт вытворчасці павялічыцца на 37%.

Увезеная з Кітая прадукцыя высокай якасці і па больш нізкай цане знізіла выдаткі і павысіла пакупніцкую здольнасць амерыканцаў, у прыватнасці, насельніцтва з сярэднім і нізкім прыбыткам. Даследаванне Амерыканска-кітайскага гандлёвага савета паказала, што развіццё сумеснага гандлю сэканоміла да 850 долараў кожнай амерыканскай сям'і на пакупкі.

Кітай з'яўляецца адным з найбуйнейшых рынкаў у свеце, таму кітайска-амерыканскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дае амерыканскім кампаніям вялікія камерцыйныя магчымасці. Згодна з дакладам Нацыянальнага камітэта амерыканска-кітайскага гандлю ЗША аб экспарце з розных штатаў ЗША ў Кітай за 2017 год, у сярэднім кожны амерыканскі селянін экспартаваў у Кітай сельгаспрадукцыі на суму звыш 10 тысяч долараў. Па статыстыцы Мінкамерцыі КНР, амерыканская кампанія «Джэнерал Мотарс» адкрыла ў Кітаі 10 сумесных прадпрыемстваў, аб'ём вытворчасці кампаніі ў Кітаі складае 40% ад валавой прадукцыі кампаніі ва ўсім свеце. Qualcomm -- амерыканская кампанія па распрацоўцы і даследаванні бесправадных сістэм сувязі атрымлівае столькі даходаў ад продажу чыпсетаў і патэнтнай ліцэнзіі, што складае 57 агульных даходаў кампаніі.

Канкурэнтаздольнасць ў гандлі бярэ пачатак у канкурэнтаздольнасці вытворчасці. Больш экспартуе канкурэнтаздольная вытворчасць. У ЗША свае перавагі ў такіх сферах, як аўтамабілебудаванне, авіяпрамысловасць, сельгаспрадукцыя, індустрыя паслуг і інш., у якіх ЗША ўвесь час захоўваюць велізарны аб'ём станоўчага гандлёвага балансу. Напрыклад, у 2017 годзе Кітай імпартаваў з ЗША аўтамабілі агульнай сумай 13,1 млрд долараў, а экспартаваў іх на суму толькі 1,4 млрд. Згодна з апублікаванай у панядзелак Белай кнігай пра факты гандлёва-эканамічных рознагалоссяў і пазіцыі КНР, у 2017 годзе 57% амерыканскіх соевых бабоў, 25% пасажырскіх самалётаў, 20% аўтамабіляў, 14% інтэгральных схем, 17% бавоўны паступілі на кітайскі рынак. Паводле статыстыкі Міністэрства гандлю ЗША на канец 2016 года, 13 гадоў запар павялічвалася колькасць кітайскіх турыстаў у ЗША. Паводле афіцыйнай статыстыкі кітайскага боку, ЗША з'яўляюцца той краінай, якую ў першую чаргу выбіраюць кітайскія студэнты для вучобы. У 2017 годзе ў ЗША праходзілі навучанне 420 тыс. кітайскіх студэнтаў, якія прынеслі прыбытак Амерыцы ў памеры 18 млрд. долараў.

Факты паказваюць, што сапраўдныя даходы Кітая і ЗША ў двухбаковым гандлі ў асноўным з'яўляюцца збалансаванымі. ЗША атрымліваюць значна больш чыстага прыбытку, чым заяўляюць на самой справе, і версія аб тым, што амерыканскі бок мае страты ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем – не зусім пераканаўчая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040