Ван і сустрэўся з былым дзяржсакратаром ЗША Г. Кісінджэрам
  2018-09-26 16:12:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І ў аўторак у Нью-Ёрку сустрэўся з былым дзяржсакратаром ЗША Генры Кісінджэрам. Суразмоўцы абмяняліся думкамі па кітайска-амерыканскіх адносінах.

Ван І заявіў, што самым важным вопытам, атрыманых КНР і ЗША за амаль 40 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін, стала тое, што супрацоўніцтва прыносіць агульную карысць, а канфрантацыя - узаемны пройгрыш. Кітайскі бок нязменна імкнецца да развіццю здаровых і стабільных адносін са Злучанымі Штатамі, каб адмовіцца ад канфліктаў і канфрантацыі, дамагчыся ўзаемнай павагі і ўзаемнага выйгрышу.

Ван І падкрэсліў, што Кітай і ЗША могуць канкурыраваць, але не павінны ставіцца адзін да аднаго з пазіцыі "халоднай вайны". Дзве краіны таксама не павінны патрапіць у пастку гульні з нулявой сумай. Са слоў міністра, апошнім часам некаторыя сілы ў ЗША спрабавалі ачарніць Кітай і стварыць канфрантацыйны настрой, што прычыніла сур'ёзную шкоду атмасферы кітайска-амерыканскіх стасункаў. "Калі гэта працягнецца, двухбаковыя адносіны ўстануць на няправільны шлях. Гэта не адпавядае агульным інтарэсам дзвюх дзяржаў і міжнароднай супольнасці", -- адзначыў міністр. Ён выказаў спадзяванне, што ЗША змогуць рухацца насустрач Кітаю, умацоўваць правільнае разуменне адзін аднаго, каб прадухіліць распаўсюджванне негатыўнай тэндэнцыі. Ван і заявіў, што кітайскі бок высока ацэньвае намаганні Г. Кісінджэра па развіцці адносін паміж Кітаем і ЗША, а таксама спадзяецца, што ён зможа і далей выкарыстоўваць свой асаблівы ўплыў, каб унесці новы ўклад у развіццё міждзяржаўных адносін.

Г. Кісінджэр заявіў, што аптымістычна глядзіць на доўгатэрміновае развіццё амерыканска-кітайскіх адносін. Паводле яго слоў, двум бакам неабходна разглядаць іх сувязі з больш шырокага пункту гледжання, а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва для процідзеяння міжнародным і рэгіянальным пытанням і глабальным выклікам. Г. Кісінджэр адзначыў, што пэўныя варожыя ў адносінах да Кітаю выказванні ў ЗША большасць грамадскасці не падзяляе. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на рознагалоссі паміж ЗША і Кітаем у некаторых пытаннях, два бакі не павінны ўступаць у канфрантацыю, гэта не адпавядае інтарэсам ні аднаго з двух бакоў. "Супрацоўніцтва будзе адзіным і правільным выбарам для ЗША і Кітая. Я хацеў бы працягваць прыкладаць намаганні да дасягнення гэтай мэты", -- заявіў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040