Ван І сустрэўся з кіраўніком МЗС Германіі Хайка Маасам
  2018-09-27 15:42:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР і міністр замежных спраў КНР Ван І падчас удзелу ў Генеральнай Асамблеі ААН сустрэўся з міністрам замежных спраў Германіі Хайка Маасам.

Ван І заявіў, што ў сучаснай складанай міжнароднай абстаноўцы павышаецца нявызначанасць, узмацняецца пратэкцыянізм, а мультылатэралізм падвяргаецца ўдару. Кітай з'яўляецца дзеючым заснавальнікам і ўдзельнікам сучаснай міжнароднай сістэмы. Кітайскі бок працягне падтрымліваць мультылатэралізм, міжнародную сістэму, ядром якой з'яўляецца ААН, міжнароднае права і прынцыпы, а таксама абараняць міжнародную гандлёвую структуру, у цэнтры якой знаходзіцца СГА. Кітай выступіў з ініцыятывай "Пояс і шлях", прапанаваў стварыць Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый, фармат супрацоўніцтва" 16+1 " і іншыя міжнародныя і рэгіянальныя ініцыятывы супрацоўніцтва. Усе яны нацэлены на падтрыманне ролі міжнароднай сістэмы, дзейнічаюць на аснове адкрытасці, празрыстасці.

Дыпламат паведаміў, што Кітай віншуе Германію з часовым членствам у Савеце Бяспекі ААН, якое пачнецца ў наступным годзе. Кітай ўважліва ставіцца да ўплыву Германіі на міжнароднай арэне, гатовы разам з ёй умацоўваць кантакты ў СБ ААН, прыкладаць намаганні для дасягнення міжнароднага міру і бяспекі. Кітай мае намер узмацняць узаемадзеянне з Германіяй па пытанні рэформаў і развіцця СГА, каб як мага лепш абараняць ключавыя каштоўнасці арганізацыі, прынцыпы міжнароднага гандлю, а таксама правы і інтарэсы краін, якія развіваюцца.

Х. Маас заявіў, што канцлер Германіі А. Меркель кожны год наведвае Кітай, што ў поўнай меры праяўляе высокае значэнне, якое Германія надае адносінам з Кітаем. Германія і Кітай падтрымліваюць мультылатэралізм, іх пазіцыі супадаюць па пытаннях свабоднага гандлю, змены клімату, ядзернай праблеме Ірана і ў іншых важных міжнародных справах. Германія спадзяецца, што Кітай будзе гуляць яшчэ большую ролю ў міжнародных справах, весці з Германіяй цесную каардынацыю ў СБ ААН і іншых шматбаковых міжнародных арганізацыях. У цяперашняй абстаноўцы ў міжнародных адносінах адбываюцца структурныя змены, і ўсе бакі павінны абараняць сумесна ўстаноўленыя прынцыпы. ЕС не падтрымлівае санкцыі і зборы ў якасці асноўных інструментаў дыпламатыі і стаіць на пазіцыі кантактаў і супрацоўніцтва з Кітаем па важных міжнародных праблемах.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040