Прадстаўнік МА КНР выказаўся з нагоды сітуацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры
  2018-09-28 09:10:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР Жэнь Гацян адказаў на пытанні карэспандэнтаў пра сітуацыю ў Паўднёва-Кітайскім моры адносна разгортвання Вялікабрытаніяй акцый па свабодзе навігацыі ў ПКМ.

Жэнь Гацян адзначыў, што на працягу пэўнага часу сітуацыя ў ПКМ паступова імкнецца да паляпшэння. Гэта ў поўнай меры сведчыць аб тым, што краіны рэгіёна маюць здольнасці і магчымасці для належнага ўрэгулявання ўзнікаючых пытанняў. Аднак Вялікабрытанія, Францыя і асобныя іншыя краіны, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён, не надаюць належнай увагі міру і стабільнасці ў ПКМ, накіроўваюцца ў ПКМ, спрабуючы атрымаць з гэтага выгаду. Армія Кітая выказвае ў сувязі з гэтым рашучы пратэст.

Жэнь Гацян паказаў, што Кітай паважае і адстойвае свабоду навігацыі і палётаў праз ПКМ усіх краін у адпаведнасці з міжнародным правам, аднак рашуча пратэстуе супраць таго, каб асобныя краіны здзяйснялі правакацыі. Армія Кітая будзе цвёрда выконваць свае абавязкі па забеспячэнні абароны, узмацняць меры па патруляванні і ахове на моры і ў паветры, нязменна забяспечваць бяспеку суверэнітэту краіны і адстойваць мір і стабільнасць у ПКМ, сказаў прадстаўнік МА КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040