У сталіцы Украіны адзначылі 69-ю гадавіну ўтварэння КНР
  2018-09-28 17:00:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кіеве ў чацвер адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 69-й гадавіны ўтварэння КНР, арганізаваны пасольствам Кітая ў краіне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 400 высокапастаўленых гасцей, у тым ліку прадстаўнікі ўрада і парламента Украіны, замежныя дыпламаты, а таксама прадстаўнікі кітайскага і ўкраінскага бізнесу.

У сваім прывітальным слове пасол КНР ва Украіне Ду Вэй адзначыў, што КНР вылучыла ініцыятыву "Пояс і шлях", і ўжо зараз агульны аб'ём гандлю паміж Кітаем і краінамі, размешчанымі ўздоўж "Пояса і шляху", перавысіў за 6 трлн долараў. "Мы будзем працягваць палітыку рэформаў і адкрытасці. Кітай рашуча падтрымлівае глабалізацыю і свабодны гандаль, выступае супраць пратэкцыянізму і палітыкі аднабаковых дзеянняў", -- сказаў пасол.

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Сцяпан Кубіў перадаў віншаванні і найлепшыя пажаданні Кітаю ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і прэм'ер-міністра Уладзіміра Гройсмана, адзначыўшы, што дасягненні Кітая адкрываюць вялікія магчымасці для іншых краін. Ён заявіў, што ініцыятыва "Пояс і шлях" стала інтэркантынентальным праектам 21-га стагоддзя, які прыносіць карысць яго ўдзельнікам, у тым ліку Украіне. Ён таксама сказаў, што Украіна спадзяецца атрымаць выгаду з першага Кітайскага міжнароднага імпартнага кірмашу, які пройдзе ў Шанхаі ў лістападзе бягучага года.

"Гэта выстава дазволіць украінскаму бізнэсу, прыватным і дзяржаўным прадпрыемствам прадставіць найноўшую канкурэнтную прадукцыю, якая пашырыць нашы рынкі збыту ў Азіі", -- сказаў С.Кубіў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040