Сі Цзіньпін адправіў віншавальны ліст на адрас 35-га штогадовага пасяджэння Савета ўзаемадзеяння
  2018-09-29 09:18:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адправіў у пятніцу віншавальныы ліст на адрас 35-га штогадовага пасяджэння Савета ўзаемадзеяння, які адкрыўся ў Пекіне, у якім павіншаваў з адкрыццём пасяджэння і шчыра павітаў яго ўдзельнікаў.

Сі Цзіньпін адзначыў паскоранае пераўтварэнне сістэмы глабальнага кіравання і міжнароднага парадку і падкрэсліў, што ўзмацненне глабальнага кіравання і ўдасканаленне сістэмы глабальнага кіравання абумоўлена агульнай тэндэнцыяй і з'яўляецца агульнай задачай усіх краін.

Савет узаемадзеяння прыклаў нястомныя намаганні для вырашэння розных глабальных праблем і адыграў пазітыўную ролю ў абароне міру ва ўсім свеце і забеспячэнні агульнага развіцця, заявіў ён.

Пасяджэнне сфакусіруецца на пытаннях глабальнага кіравання, што дазволіць бакам паглыбіць кансэнсус і палепшыць сістэму глабальнага кіравання, лічыць Сі Цзіньпін. Ён падкрэсліў, што Кітай заўсёды прытрымліваецца канцэпцыі глабальнага кіравання, заснаванай на сумесных кансультацыях, сумесным будаўніцтве і сумесным карыстанні, актыўна прасоўвае стварэнне міжнародных адносін новага тыпу і фарміраванне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

"Мы гатовы з іншымі краінамі ўмацоўваць вывучэнне і практыку для ўдасканалення сістэмы глабальнага кіравання і разам будаваць цудоўную будучыню для чалавецтва", -- сказаў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040