Каментар: глабальны бой з унілатэралізмам па правілах супраць палітыкі сілы
  2018-09-29 09:18:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошнія дні на сесіі 73-й Генеральнай Асамблеі ААН пануе неспакойная атмасфера. З аднаго боку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асабіста выступіў у абарону палітыкі «Амерыка перш за ўсё», якая праводзіцца яго адміністрацыяй, «дзяржаўныя інтарэсы ЗША перш за ўсё» і заявіў, што ЗША супраць глабалізму. З іншага боку, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і большасць прадстаўнікоў іншых краін падкрэслілі неабходнасць падтрымліваць шматбаковую сістэму і дзейнічаць калектыўна. На арэне ААН ідзе глабальная акцыя супраць унілатэралізму, змагаюцца правілы і палітыка сілы.

У момант адкрыцця сесіі 73-й Генеральнай Асамблеі ААН, унілатэралізм і пратэкцыянізм узмацніліся і кінулі сур'ёзны выклік існуючай сучаснай сістэме міжнародных адносін, ядром якой з'яўляецца ААН, а таксама выклікалі рост фактараў нестабільнасці і непрадказальнасці для сусветнай эканомікі і перспектыў яе развіцця. Антоніу Гутэрыш адзначыў, што ў цяперашні час шматбаковасць патрэбна чалавецтву больш за ўсё. Менавіта таму, тэма гэтай сесіі гучыць як: «Зробім ААН бліжэй да інтарэсаў усіх людзей: глабальнае лідарства і агульная адказнасць у падтрыманні мірнага, справядлівага і ўстойлівага грамадства». Разлічваюць на тое, што прысутныя на сесіі кіраўніка розных краін і высокапастаўленыя прадстаўнікі змогуць прапанаваць новы і лепшы спосаб або план дзеянняў для таго, каб ўвасобіць дадзены лозунг у жыццё.

Аднак, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў дзейнічаў насуперак.

Як летась, у гэтым годзе на агульнапалітычнай дыскусіі 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па заведзены парадку выступіў у абарону палітыкі "Амерыка перш за ўсё", якая праводзіцца яго адміністрацыяй, і заявіў, што ЗША супраць глабалізму. Ён зноў раскрытыкаваў Савет ААН па правах чалавека, Міжнародны крымінальны суд і іншыя шматбаковыя органы, а таксама Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме і іншыя пагадненні, асудзіў Іран, Венесуэлу, Германію і іншыя краіны. Ён выразна заявіў, што ЗША адпрэчваюць ідэалогію глабалізму. Як паведамілі амерыканскія СМІ, выступленне Дональда Трампа было ўспрынята залай неадназначна - гучным смехам, качаннем галавой, нахмурваннем броваў, яшчэ больш сур'ёзную крытыку і нават абвяржэнне яно атрымала ў шырокіх колах.

Напрыклад, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адзначыў, што цяпер свет сутыкаецца з сур'ёзнымі пагрозамі. Адзіным выхадам з такога становішча бачыцца прыняцце калектыўных дзеянняў на аснове назапашанага вопыту. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў усе краіны адмовіцца ад правіла «Дзяржаве дастаецца ўсё». ЕС заявіў аб працягу супрацоўніцтва з Іранам у гандлёвай сферы і па стварэнні новай аплатнай сістэмы ў абыход санкцый ЗША. Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган разлічвае на забеспячэнне міру і працвітання ў глабальным маштабе. Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса падкрэсліў неабходнасць аб'ядноўваць намаганні ў барацьбе супраць паслаблення глабалізму або аказання ціску на міжнародную гандаль. Член Дзяржсавета КНР і кіраўнік замежных спраў КНР Ван І, у сваю чаргу, заклікаў да адстойвання ключавой ролі ААН у міжнародных справах, каб стабілізаваць скалынаць беспарадкамі свет. На 1-й нарадзе, што адбылася пад старшынствам Дональда Трампа, прэзідэнт Балівіі Эва Маралес абвясціў Злучаныя Штаты ў адсутнасці цікавасці да дэмакратыі і пералічыў усе грахі амерыканскай дыпламатыі ...

Невыпадкова, што на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) унілатэралізм і палітыка сілы ЗША выклікалі хвалю асуджэння і крытыкі з усіх бакоў. У газеце «Файнэншел таймс» адзначана, што для тых, хто не страціў веру ў прыярытэтнасць міжнароднага супрацоўніцтва, ГА ААН - гэта добры шанец умацоўваць яго. ЗША былі адным з ініцыятараў і ўдзельнікаў міжнароднага эканамічнага парадку і шматпалярнай гандлёвай сістэмы, сфармаванай пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Аднак праз звыш 70 гадоў, дзеючая адміністрацыя Злучаных Штатаў пад шыльдай курса «ЗША вышэй за ўсіх» паведамілі пра выхад цэлага шэрагу міжнародных пагадненняў, у прыватнасці, Транс-Ціхаакіянскага партнёрства (ТЦП), Парыжскага пагаднення па клімаце і Іранскага ядзернага пагаднення, а таксама пакінулі ЮНЕСКА і Савет па правах чалавека ААН. Тым больш, нядаўна яны развязалі гандлёвую вайну шляхам увядзення дадатковых пошлін у дачыненні да мноства краін свету. Гэта, як сур'ёзная правакацыя, накіраваная супраць Статута ААН і самаабвешчанага мультылатэралізму, стварыла вялізныя бар'еры развіцця чалавечай цывілізацыі. Таму зусім і не дзіўна, што ў адрас ЗША паступіла самая жорсткая крытыка.

ААН - галоўная пляцоўка для рэалізацыі мультылатэралізму, а не для распаўсюджвання ідэалогіі ўнілатэралізму. Сапраўды, што палітыка сілы пакуль яшчэ не знікне, але большасць краін свету падтрымліваюць тое, каб зрабіць міжнародны парадак яшчэ больш справядлівым і разумным, імкнуцца да агульнага развіцця і ўзаемнага выйгрышу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040