Ван І прыняў удзел у адкрытым пасяджэнні СБ ААН па Карэйскім паўвостраве
  2018-09-29 09:18:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Кітая Ван І ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прыняў удзел у адкрытым пасяджэнні Савета бяспекі па Карэйскім паўвостраве. Ён падкрэсліў, што ўсе бакі павінны імкнуцца да міру, стабільнасці, поўнай дэнуклеарызацыі і супрацоўніцтва на паўвостраве.

Ван І адзначыў, што ў бягучым годзе ў сітуацыі на Карэйскім паўвостраве адбыліся важныя і пазітыўныя змены. Пытанне паўвострава вярнулася ў рэчышча дыялогу і перамоваў, адносіны паміж Поўначчу і Поўднем усебакова палепшыліся і развіліся. КНР пазітыўна глядзіць на палітычную рашучасць кіраўнікоў КНДР і Рэспублікі Карэя, будзе цвёрда падтрымліваць ператварэнне двума бакамі дамоўленасцей кіраўнікоў у рэальныя дзеянні. Кітайскі бок выступае за падтрыманне дыялогу паміж КНДР і ЗША і лічыць, што яны павінны рухацца насустрач, каб дамагчыся яшчэ больш канкрэтных вынікаў.

Ван І падкрэсліў, што пазіцыя Пекіна па Карэйскім паўвостраве з'яўляецца нязменнай, яна мае на ўвазе прытрымліванне мэты дэнуклеарызацыі, абароны міру і стабільнасці на паўвостраве, ўрэгулявання пытанняў шляхам дыялогу і кансультацый. За апошнія некалькі гадоў КНР прыкладала няспынныя намаганні ў гэтай сувязі. Пазітыўныя зрухі ў сітуацыі паўвострава -- мэта, да якой імкнецца Кітай. Савет бяспекі мае абавязацельства і неабходнасць паслаць адзіны і выразны сігнал, каб паскорыць садзейнічанне працэсу палітычнага ўрэгулявання праблемы паўвострава.

Усе бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для будаўніцтва мірнага і стабільнага паўвострава. У корані праблемы паўвострава ляжыць пытанне бяспекі, і ключом да ўстанаўлення міру на паўвостраве з'яўляецца належнае і збалансаванае рашэнне рацыянальных заклапочанасцей усіх бакоў у галіне бяспекі. На аснове спынення КНДР ядзерна-ракетных выпрабаванняў і паступовага знішчэння адпаведных аб'ектаў, а таксама спынення ЗША і РК маштабных ваенных вучэнняў, своечасовая публікацыя дэкларацыі аб заканчэнні вайны на паўвостраве садзейнічае ўсталяванню даверу паміж бакамі, дапаможа найхутчэйшаму адкрыццю шляху да адмовы ад ядзернай зброі і стварэнню умоў для канчатковага дасягнення мірнага пагаднення.

Усе бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для стварэння паўвострава, свабоднага ад ядзернай зброі. Дэнуклеарызацыя паўвострава з'яўляецца важнай перадумовай для дасягнення трывалага міру. Самым эфектыўным шляхам дэнуклеарызацыі з'яўляецца яе паралельнае прасоўванне з усталяваннем міру на паўвостраве. Асноўнымі зацікаўленымі бакамі ў садзейнічанні гэтаму працэсу з'яўляюцца КНДР і ЗША, але ўсе іншыя зацікаўленыя бакі абавязаны прыкладаць намаганні. У будучыні шасцібаковыя перамовы застануцца неабходнай шматбаковай платформай. Савет бяспекі павінен своечасова дасягнуць кансенсусу, каб даць падтрымку і міжнародныя гарантыі.

Ван І падкрэсліў, што зацікаўленыя бакі павінны працягнуць усебаковае, поўнае і дакладнае выкананне рэзалюцый СБ ААН па КНДР. Кітай упэўнены, што аказанне ціску не з'яўляецца самамэтай, але санкцыі і палітычнае ўрэгуляванне з'яўляюцца патрабаваннямі, прадугледжанымі ў рэзалюцыях СБ, і гэтыя працэсы павінны ісці паралельна, а не выбарачным або частковым чынам. З улікам цяперашніх пазітыўных зрухаў у адносінах паміж КНДР і РК, а таксама паміж КНДР і ЗША, Кітай лічыць, што СБ ААН неабходна разгледзець своечасовае ўвядзенне ў сілу пэўных палажэнняў, каб заахвоціць намаганні КНДР і зацікаўленых бакоў да дэнуклеарызацыі.

Міністр заявіў, што сёлета адзначаецца 65-годдзе падпісання Пагаднення аб перамір'і ў Карэі. Дасягненне дэнуклеарызацыі паўвострава і ўсталяванне механізму міру на ім -- нязменная пазіцыя КНР. Кітайскі заклікае ўцягнутыя краіны праяўляць палітычную мужнасць, прасоўваць дыялог і перамовы, каб прыкладаць сумесныя намаганні для садзейнічання трываламу міру на паўвостраве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040