У Пекіне правялі прыём у гонар 69-й гадавіны ўтварэння КНР
  2018-09-29 09:29:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 верасня - Канцылярыя УК НПКСК, Аддзел адзінага фронту ЦК КПК, Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах кітайскіх эмігрантаў пры Дзяржсавеце КНР, Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах САР Сянган і САР Аамэнь і Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Тайваня сёння зладзілі прыём у Доме народных сходаў у гонар 69-й гадавіны ўтварэння КНР. Член ПК Палітбюро ЦК КПК, старшыня УК НПКСК Ван Ян выступіў на ім з прамовай.

Ван Ян падкрэсліў, што за 69 гадоў кітайская нацыя карэнным чынам змяніла свой лёс. 18-ы з'езд КПК ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, спрыяў таму, каб у справах партыі і дзяржавы адбыліся гістарычныя пераўтварэнні, і дамогся гістарычных поспехаў. У цяперашні час, калі сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху, яшчэ больш неабходна ўмацоўваць і развіваць самы шырокі Адзіны патрыятычны фронт.

Ван Ян падкрэсліў, што развіццё САР Сянган і САР Аамэнь цесна звязаны з развіццём унутраных раёнаў Кітая, таму неабходна ўсебакова і правільна ажыццяўляць курс "Адна краіна, дзве сістэмы", каб САР Сянган і САР Аамэнь працягнулі гуляць асаблівую ролю ў палітыцы рэформаў і адкрытасці.

Ван Ян заявіў, што мірнае развіццё адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва, садзейнічанне працэсу мірнага аб'яднання Радзімы - гэта ўсеагульнае спадзяванне, неабходна нязменна прытрымлівацца кансенсусу 1992 года, выступаць супраць "незалежнасці Тайваня".

Ван Ян адзначыў, што неабходна ўсебакова ажыццяўляць палітыку партыі ў дачыненні да кітайскіх эмігрантаў, ад усёй душы выконваць работы па абслугоўванні кітайскіх эмігрантаў, каб шматлікія кітайскія суайчыннікі згулялі ў новай эпосе вялікую ролю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040