У Інданэзіі адбылося некалькі падземных штуршкоў
  2018-09-29 11:34:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У інданэзійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі адбыліся два землятрусы. У выніку загінуў адзін чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненні. Сотні будынкаў атрымалі пашкоджанні.

Як паведамляецца на сайце Нацыянальнага ўпраўлення метэаралогіі, 28 верасня ў 17:02 па джакартскім часе адбыўся землятрус магнітудай 7,7, эпіцэнтр якога знаходзіўся ў павеце Дангла правінцыі. Гіпацэнтр залягаў на глыбіні 11 км.

Пасля землятрусу апублікавана папярэджанне пра пагрозу цунамі, якое было адменена праз паўгадзіны. Ведамства таксама зафіксавала 6 афтэршокаў магнітудай 5 і вышэй паблізу эпіцэнтра.

За тры гадзіны да гэтага ў гэтым жа павеце меў месца землятрус магнітудай 5,9. Як паведамілі ў Нацыянальным упраўленні па ліквідацыі наступстваў прыродных бедстваў Інданэзіі, у выніку землятрусу загінуў адзін чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненні. Некалькі сотням будынкаў нанесены ўрон. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040